Тэматычны ўрок "1 верасня - Дзень ведаў" і аглядная экскурсія для навучэнцаў гімназіі № 4 г. Віцебска праведзены ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці. Мерапрыемства праведзена ў рамках акцыі "Архівы - школе".
Яго мадэратарам стаў вядучы архівіст Антон Юпатаў, які расказаў юным слухачам пра гісторыю ўстанаўлення свята Дзень ведаў. Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны даведаліся шмат цікавых фактаў аб архіўнай установе, умовах і складзе дакументаў, якія ў ім захоўваюцца. У гэты святочны дзень навучэнцы адкрылі для сябе новую прафесію - архівіст, якую ў будучыні, магчыма, нехта з іх выбера для сябе.