2 верасня ў аддзеле загса адміністрацыі Першамайскага раёна горада Віцебска было зарэгістравана нараджэнне 500-га дзіцяці.
Уладальніцай юбілейнага пасведчання аб нараджэнні стала малая Васіліса, якая з'явілася на свет 17 жніўня 2023 года ў сям'і Аляксандра і Анастасіі Крупчанкі.
Супрацоўнікі аддзела загса пажадалі шчаслівым бацькам моцнага здароўя і дабрабыту, добрых сямейных адносін, выгадаваць сваю дачку працавітай, жыццярадаснай, чулай, уважлівай і ўручылі ім першы дзяржаўны дакумент - пасведчанне аб нараджэнні.