У галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У якасці асноўных спікераў выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргей Канапелька і яго намеснік - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікіта Разяпаў.
Таксама ўдзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў, у тым ліку і па відэасувязі, уключаючы тэрытарыяльныя органы прымусовага выканання, загсаў, натарыусы і адвакаты, архівісты, работнікі Віцебскай філіі РУП па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне".
Сяргей Пятровіч у сваім выступленні адзначыў, што бяспека - фундамент, без якога немагчыма камфортна жыць у краіне.
- Нацыянальная бяспека - шматграннае паняцце. Гэта не толькі праца супрацоўнікаў сілавога блока, гэта і дзейнасць грамадзянскіх прафесій. Абноўлены дакумент фарміруюць дзевяць напрамкаў арганізацыі гарантавання нацыянальнай бяспекі: палітычны, эканамічны, сацыяльны, навукова-тэхналагічны, дэмаграфічны і іншыя. Абстаноўка за перыметрам нашай дзяржавы стварае шмат рызык, выклікаў для нацыянальнай бяспекі, якія мяжуюць з пагрозай. Каб не дапусціць ваенных канфліктаў на нашай тэрыторыі, трэба своечасова ўключаць рычагі, механізмы для рэагавання, каб прадухіліць бяду па вялікім рахунку. Таму Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі - гэта алгарытм работы дзяржаўных органаў усіх сфер для таго, каб, перш за ўсё, засцерагчы краіну, засцерагчы насельніцтва, абараніць нашы нацыянальныя інтарэсы, - сказаў Сяргей Канапелька.
Па словах Мікіты Разяпава, у абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі знайшлі адлюстраванне ключавыя змены, замацаваныя ў Канстытуцыі краіны, прынятай па выніках рэспубліканскага рэферэндуму.
- Пасля Асноўнага закона - гэта другі па значнасці дакумент у сферы нацыянальнай бяспекі, - заявіў галоўны судовы выканаўца па Віцебскай вобласці. — Па сутнасці канцэпцыя з'яўляецца падмуркам для ўсіх нарматыўных прававых актаў у гэтым напрамку, і яе абнаўленне з улікам новых выклікаў і пагроз будзе садзейнічаць далейшаму ўдасканаленню заканадаўства ў сферы абароны беларускай дзяржаўнасці. Гэта новая старонка нашага развіцця, наша рэакцыя на змяненне абстаноўкі і погляд на перспектыву.
Прысутным быў прадэманстраваны відэафільм аб Канцэпцыі, падрыхтаваны Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў рамках мерапрыемства адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму "Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты". Дакладчыкам па пытанні выступіла начальнік упраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Святлана Зіноўева.
Святла Пятроўна адзначыла, што сацыяльная бяспека - гэта адзін з раздзелаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.
- Сацыяльная абарона ў нашай краіне - не пустыя словы, яе можа адчуць на сабе кожны. Створана дастойная сістэма пенсіённага забеспячэння, забяспечана падтрымка мацярынства і дзяцінства, дзейнічае механізм дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, рэалізуецца праграма па садзейнічанню занятасці і многае іншае. Цяпер акцэнт у сацабароне зроблены на тым, каб дайсці да кожнага, нават у аддаленых населеных пунктах. Для гэтага ў Беларусі распрацавана дзяржпраграма "Сацыяльная абарона" з рэалізацыяй да 2025 года. У яе ўключаны дзве падпраграмы - «Сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльная падтрымка» і «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб, - сказала Святлана Пятроўна.
Падзякаваўшы дакладчыку за выступленне, Сяргей Канапелька ўручыў Святлане Зіноўёвай на памяць аб сустрэчы з калектывам навукова-папулярныя выданні "Юстыцыя Віцебшчыны: гісторыя даўжынёю ў стагоддзе" і "Судовы выканаўца на старонках гісторыі (сярэдзіна XVI стагоддзя - пачатак XXI стагоддзя)".