+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

18 верасня 2023
Сёння ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна прайшло пасяджэнне круглага стала "Сіла народа – у адзінстве" да Дня народнага адзінства, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
Удзел у дыялогу прынялі Алена Бондарава, Крысціна Богуш і Таццяна Буевіч.

Напрыклад Таццяна Уладзіміраўна выступіла з лекцыяй аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні далучаных да БССР у 1939 годзе раёнаў Заходняй Беларусі, аб змяненні дадзенага дзялення ў 1944 - 1960 гады, аб даце ўваходжання заходніх раёнаў у склад Віцебскай вобласці, а таксама - аб месцах захоўвання архіўных дакументаў.

У час выступлення работнікі Дзяржархіва прадставілі схему адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР у 1939 – 1941, 1944 – 1960 гады. Расказалі пра сучасны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел заходняй часткі Віцебскай вобласці. Агучылі інфармацыю аб архівах, у якіх захоўваюцца дакументы аб гісторыі ўваходжання Заходняй Беларусі ў БССР у 1939 годзе, аб развіцці заходніх раёнаў рэспублікі.

Таксама работнікі архіўнай установы расказалі аб стварэнні сістэмы савецкіх органаў улады на далучанай тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1940 годзе.