Актывісты пярвічнай арганізацыі "БРСМ" галоўнага ўпраўлення юстыцыі прынялі ўдзел у двухдзённым абласным маладзёжным форуме "АСА". Лакацыяй для правядзення стаў дзіцячы аздараўленчы лагер "Энергетык" у вёсцы Малыя Лётцы Віцебскага раёна.
На гэты раз мерапрыемства было прысвечана 105-годдзю УЛКСМ і 60-годдзю Беларускіх студэнцкіх атрадаў.
Членаў саюза моладзі чакала насычаная праграма. Гэта і ўдзел у "Эстафеце цяпла" і чэмпіянаце па калцы дроў, палымяным флэшмобе, конкурсах.
"АСА" — гэта іміджавае мерапрыемства Віцебскай абласной арганізацыі ГА "БРСМ", якое дапамагае маладым людзям рознабакова праявіць сябе, выяўляе маладзёжных лідэраў, стварае і прасоўвае эфектыўныя мадэлі і формы ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці рэгіёна.
У рамках форуму адбылося падвядзенне вынікаў Трэцяга працоўнага семестра, а таксама ўзнагароджанне лепшых студэнцкіх атрадаў, штабоў працоўных спраў, камандзіраў, камісараў па выніках абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу "Працоўны семестр" на лепшы студэнцкі атрад і на лепшую арганізацыю, якая прымае студэнцкі атрад.