У рамках Адзінага дня бяспекі сёння на базе будынкаў, у якіх знаходзяцца галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і ўпраўленне прымусовага выканання, прайшлі адпрацоўкі эвакуацыйных мерапрыемстваў з інструктажам па выкарыстанні вогнетушыцеля.
Планавае мерапрыемства прайшло хутка і ў спакойным рэжыме. Усе работнікі калектыву былі сабраны і выконвалі парадак пры навучальнай трэніроўцы.
Начальнікі аддзелаў паспісачна праверылі сваіх падначаленых і далажылі абстаноўку. Усім прысутным нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі, заклікалі ўсіх быць уважлівымі і асцярожнымі.
Таксама ў рамках Адзінага дня бяспекі работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі паглядзелі відэафільм па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі.