27 кастрычніка ўстановай "Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы" падрыхтавана выстаўка "З фондаў архіва аб камсамоле Аршаншчыны", прысвечаная 105-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі (ВЛКСМ).
Аршанская гарадская камсамольская арганізацыя - адна з найстарэйшых на Віцебшчыне. У пачатку кастрычніка 1918 года была створана першая ячэйка з ліку рэвалюцыйнай моладзі навучэнцаў рэальнага вучылішча. На чыгуначным вузле перадавая моладзь стварыла сваю арганізацыю - Саюз юных камуністаў. У лістападзе 1918 года ўтвораны Аршанскі павятовы камітэт камсамола.
Камсамольцы і моладзь Аршаншчыны ўнеслі свой уклад ва ўзвядзенне першынца беларускай энергетыкі - БелДРЭС, чыгуначнай веткі Орша-Лепель, ільнокамбіната і мясакамбіната. Прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве дарог Орша-Смальяны, Орша-Александрыя-Копысь, Орша-Якалевічы-Коханава і інш.
На экспазіцыі прадстаўлены дакументы з фондаў Дзяржархіва ў г. Оршы: рашэнні Аршанскага гарвыканкама аб пераможцах у сацыялістычных спаборніцтвах сярод камсамольска-маладзёжных калектываў г. Оршы, камсамольскія і членскія білеты, уліковыя карткі членаў КПСС, ганаровыя граматы, падзячныя лісты, артыкулы газет, даклады, тэксты. Барташэвіча, Б. Леошко, А. Міласэрнага, Э. Навагонскага, І. Піталенкі, М. Хачатурава і інш.
Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай рэгіёна.