Работнікі аддзела загса Віцебскага гарвыканкама правялі адзіную інфармацыйную гадзіну ў рамках адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна».
Так, 27 кастрычніка начальнік аддзела загса Віцебскага гарвыканкама Галіна Гусева выступіла перад навучэнцамі ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Віцебска імя А.К. Гараўца», «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска імя Ф.Т.Блохіна». Размова адбылася на тэму "Сям'я - пачатак усіх пачаткаў". Галіна Анатольеўна расказала школьнікам аб рэгістрацыі нараджэння ў органах загса, значэнні сям'і і сямейнага выхавання, ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей.
Таксама навучэнцам было цікава даведацца аб дзейнасці органаў загса. Начальнік аддзела звярнула ўвагу на тое, што найважнейшыя "сямейныя" акты грамадзянскага стану "Рэгістрацыя заключэння шлюбу" і "Рэгістрацыя нараджэння дзіцяці" здзяйсняюцца ў органах загса.
«Галоўным прызначэннем рэгістрацыі шлюбу з'яўляецца стварэнне сям'і. Таму працэдура рэгістрацыі заключэння шлюбу, устаноўленая заканадаўствам, мае глыбокі сэнс, паколькі азначае сабой здзяйсненне жыццёва важнага кроку для кожнага чалавека – стварэнне сям'і, узяцце адказнасці за яе лёс, якая кладзецца на плечы тых, хто бярэ шлюб», сказала Галіна Гусева.