Напярэдадні прафесійнага свята Дня архівіста 28 верасня 2023 года падчас урачыстага мерапрыемства "Дыялог пакаленняў: захаваем і прымножым" адбылося ўшанаванне архівістаў, занесеных у Кнігу гонару Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
На падставе рашэння агульнага сходу ў Кнігу гонару занесены імёны ветэранаў-архівістаў: Глінка Тамара Іванаўна, Каданава Галіна Мікалаеўна, Крыштапенка Ірына Рубінаўна, Космач Наталля Фёдараўна, Пашкевіч Іна Аляксандраўна, Трусава Алена Рыгораўна.
Ветэраны-архівісты падзяліліся ўспамінамі аб сваёй рабоце ў архіве, жыцці калектыву. Прадстаўнікі маладога пакалення прынялі пажаданні старэйшых калег.
З надыходзячым Днём архівіста прысутных павіншавалі артысты Віцебскай абласной філармоніі.