Віцебская абласная грамадская наглядальная камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама 14 лістапада наведала папраўчую калонію №13 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Удзел у наведванні ВК №13 таксама прынялі прадстаўнікі УДВП МУС па Віцебскай вобласці.
Члены камісіі пазнаёміліся з умовамі ўтрымання асуджаных, іх харчавання, медыка-санітарнага забеспячэння, арганізацыі іх працаўладкавання, навучання, вольнага часу, пабывалі ў памяшканнях для доўгатэрміновых спатканняў і кароткатэрміновых сустрэч.
Цяпер у папраўчай установе праводзіцца рамонт памяшканняў.
У час візіту праведзена анкетаванне асуджаных у адпаведнасці з зацверджанай Міністэрствам юстыцыі формай. Скаргаў ад асуджаных не паступала.
У працэсе грамадскага кантролю парушэнняў прадугледжаных заканадаўствам правоў асуджаных не выяўлена.