+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

19 красавіка 2023
Сёння на базе ўпраўлення прымусовага выканання адбыўся абласны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні "Сіла Закона: мы і права".
За перамогу змагаліся 11 каманд. Сярод экспертаў быў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікіта Разяпаў. Карыстаючыся выпадкам Мікіта Фанілевіч правёў сярод моладзі прафарыентацыю, расказаў аб прафесіі судовага выканаўцы і як ім стаць.

Інтэлектуальна-прававая гульня праводзіцца не першы год пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і пры падтрымцы Рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі. Асноўная мэта - прававая асвета навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі.

Па выніках гульні лепшы вынік аказаўся ў каманды "Марфін" Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта. Дзеці прадставяць нашу вобласць у фінале гульні, які пройдзе ў Мінску.