21 красавіка 2023 г. адбыўся рабочы візіт першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.А.Лядоўскай ва ўстанову "Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці".
Кіраўнік азнаёмілася з дзейнасцю абласнога дзяржаўнага архіва па ўсіх функцыянальных напрамках, умовамі захоўвання дакументаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена арганізацыі работы па стварэнню лічбавых копій архіўных дакументаў, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржархіва. Падчас візіту А.А.Лядоўская наведала ўсе 4 будынкі, у якіх размешчана архіўная ўстанова, па вул.Калініна, 22, Леніна, 32, Праўды, 48 і праспекце Фрунзэ, 90а (у стадыі рэканструкцыі).
Першы намеснік дырэктара Дэпартамента правяла нараду з адміністрацыяй абласнога архіва, на якой былі заслуханы даклад дырэктара архіва Т.М.Свістуновай, паведамленні намесніка дырэктара і загадчыкаў аддзелаў.
Візіт завяршыўся сустрэчай з працоўным калектывам. Праца архівістаў атрымала станоўчую адзнаку першага намесніка кіраўніка галіны.
Перад работнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці былі пастаўлены канкрэтныя задачы на гэты перыяд, якія будуць адлюстраваны ў пратаколе даручэнняў.