У красавіку 2023 года галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Ганна Свістунова наведала службы "адно акно" Докшыцкага, Верхнядзвінскага і Міёрскага раённых выканаўчых камітэтаў.
У ходзе маніторынгаў устаноўлена, што выканаўчымі камітэтамі былі ўлічаны раней выказаныя заўвагі і прапановы.
Пры правядзенні маніторынгаў у службах "адно акно" Верхнядзвінскага і Міёрскага раённых выканаўчых камітэтаў быў выкарыстаны фармат "таемны наведвальнік", які не выявіў недахопаў.
Пры зносінах са спецыялістамі службы абмяркоўваліся пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы, а таксама магчымыя шляхі ўдасканалення арганізацыі дзейнасці службы.