Сумесна з работнікамі музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны ўстанова "Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы" прыняла ў сваіх сценах наведвальнікаў містычнай экскурсіі "Аршанскія змярканні".
Калі на Оршу апусцілася цемра, удзельнікі экскурсіі акунуліся ў таямнічую гісторыю начнога горада. На цёмных вуліцах перапляліся гісторыі кахання, падступных інтрыг, жудасных злачынстваў і вера ў тое, што хутка будзе світанак. Увечары ўсе пачуцці абвастраюцца, а за кутамі старых хат хаваюцца дзіўныя цені.
Госці экскурсіі напаткалі таямніцы манаскіх ордэнаў, аршанскіх падзямелляў, даведаліся пра будаўнічыя кроў аршанскіх легенд, наведалі падвал былога кляштара Трынітарыяў, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя.
Удзельнікі атрымалі мноства яскравых уражанняў! Акунуцца ў гісторыю начнога горада - цікава і хвалююча!
Фатаграфіі і відэа прадстаўлены А.Я.Есліковым
спасылка відэа: https://www.youtube.com/watch?v=Geg4iAZUpNs