Паважаныя калегі, ветэраны юстыцыі!
Віншуем вас са Святам Працы!
У чарадзе святочных дат - 1 Мая займае асаблівае месца. Першамай традыцыйна сімвалізуе працоўную салідарнасць, росквіт і стварэнне на карысць нашай дзяржавы.
Гісторыя даказвае, што толькі яднанне і праца вядуць да руху наперад і дасягнення ўсіх пастаўленых мэт - асабістых і прафесійных.
Няхай стваральны дух гэтага свята падорыць вам творчае натхненне і прынясе новыя прафесійныя поспехі. А вясновае цяпло зарадзіць сонечным настроем, бадзёрасцю і энтузіязмам. Шчасця, міру і дабрабыту.
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.