28 красавіка 2023 г. праведзены навучальны семінар па ўдасканаленні сістэмы навукова-даведачнага апарата для спецыялістаў, якія забяспечваюць гэты напрамак работы ў абласным і занальных дзяржаўных архівах.
На семінары абмеркаваны актуальныя пытанні ў рабоце па стварэнню СНСА дзяржархіваў на сучасным этапе, разгледжаны тыповыя памылкі ў матэрыялах, што накіроўваюцца на разгляд экспертна-праверачнай камісіі.
У праграме семінара таксама прадугледжаны тэмы: "Аб планаванні відаў работ пры стварэнні навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва", "Змяненні ў Правілах работы дзяржаўных архіваў. Рэгуляванне пытанняў стварэння навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва».
Завяршыўся семінар абменам меркаваннямі па тэмах, якія разглядаюцца.