Напярэдадні Дня Перамогі ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама будуць праведзены бясплатныя прававыя кансультацыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама для членаў іх сем'яў.
Бясплатную юрыдычную кансультацыю грамадзяне змогуць атрымаць 5 мая 2023 года з 9.00 да 11.00 гадзін у рэжыме прамых тэлефонных ліній.
Па пытаннях работы органаў прымусовага выканання звяртацца па тэлефоне 8 (0212) 61-40-04;
работы органаў загса, натарыята, адвакатуры, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах: 8 (0212) 67-56-70, 60-33-90, 66-50-32.
Гэта акцыя для ветэранаў напярэдадні Дня Перамогі арганізавана пры ўдзеле абласной калегіі адвакатаў і абласной натарыяльнай палаты.