Напярэдадні Свята Працы ў Віцебску ўшаноўвалі лаўрэатаў конкурсу прафесійнага майстэрства "Майстар года Віцебшчыны - 2022". Лаўрэатам конкурсу прызнана загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага фонду ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку" Ірына Мазепіна. Узнагароду ўручыў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач.