Па традыцыі ў Першамайскім раёне г. Віцебска ўшаноўваюць сем'і, у якіх дзеці нарадзіліся 1 мая.
На гэты раз кіраўнік адміністрацыі Яўген Сямёнычаў і начальнік аддзела загса Лідзія Мар'ясава наведалі УАЗ "Віцебскі гарадскі клінічны радзільны дом №2". Яны павіншавалі мам з выдатнай падзеяй, пажадалі ім і малым набірацца сіл, быць здаровымі і моцнымі, шчаснага жыццёвага шляху, добрага лёсу і каб іх сем'і былі моцнымі і дружнымі. Таксама госці ўручылі памятныя падарункі.