Сёння калектыў галоўнага ўпраўлення юстыцыі добраўпарадкаваў абеліск, устаноўлены на месцы спаленай фашыстамі ў 1943 годзе вёскі Подцева ў Віцебскім раёне.
Месца для работ было абрана не выпадкова. Сёлета адбылася 80-я гадавіна з дня трагедыі ў Хатыні. Лёс гэтай невялікай беларускай вёсачкі падзялілі сотні населеных пунктаў, якія пасля страшнай трагедыі так і не адрадзіліся з попелу і адна з іх - у Віцебскім раёне. Дарэчы, гранітная пліта з назвай "Падцава" (бел. яз.) устаноўлена на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Само ж памятнае месца знаходзіцца ў аддаленым кутку Курынскага сельсавета. Дабрацца туды нялёгка, але можна. Стаць даведнікам да месца ахвотна пагадзіўся старшыня сельвыканкама Міхаіл Камандышка. Пра тое, што тут 23 мая 1943 года разам з 260 жыхарамі была знішчана цэлая вёска, гаворыць гравіроўка на абеліску.
Удзельнікі працоўнага дэсанту з натхненнем прыняліся за навядзенне парадку. Яны прыбралі пустазелле, выграблі назапашанае за восень і зіму прыроднае смецце, перакапалі клумбу, зачысцілі і пафарбавалі помнік, бардзюры, а таксама акультурылі тэрыторыю вакол.
Пасля завяршэння работ члены калектыву галоўнага ўпраўлення юстыцыі, сельвыканкама ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны жыхароў хвілінай маўчання і ўсклалі да падножжа абеліска жалобны кошык.
Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальніка ўпраўлення прымусовага выканання Мікіты Разяпава, добраўпарадкаванне помнікаў - гэта не толькі наша падзяка героям, якія аддалі жыццю за нашу светлую будучыню, але і спосаб захавання гісторыі для наступных пакаленняў.