12 верасня ва ўсіх дзяржаўных архівах рэспублікі ў гонар 100-гадовага юбілею архіўнай службы пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй.
У Дзяржархіве Віцебскай вобласці правядуць лекцыі па гісторыі архіўнай справы і майстар-класы па рэстаўрацыі і сканіраванні дакументаў. Для свабоднага наведвання будуць дзейнічаць 5 выставак, прысвечаных гісторыі архіўнай справы і архіўным работнікам. Таксама адбудуцца бясплатныя кансультацыі аб парадку работы грамадзян з архіўнымі дакументамі, квэст і конкурс на найлепшае віншаванне архіву са святам.
Час наведвання мерапрыемстваў з 09.00 да 16.30. Запісацца на майстар-класы і арганізаваныя экскурсіі можна па тэлефоне 67-21-98.
Газета "Віцебскія весці"