+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

5 мая 2023
4 мая 2023 года ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» арганізавана сумесная выстаўка з музеем гісторыі і культуры горада Оршы ўстановы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» - «Ніхто не забыты! Нішто не забыта!», прысвечаная святкаванню Дня Перамогі.    
Дзень Перамогі для нас сапраўды свята "са слязамі на вачах". Занадта многіх сыноў і дачок не далічылася рэспубліка з-за нямецка-фашысцкай агрэсіі. У кожнай беларускай сям'і ёсць свая гісторыя, звязаная з Вялікай Айчыннай вайной. Сярод іх - не толькі ваенныя гісторыі, але і пра жыццё пад акупацыяй, у лагеры ці ў партызанскім атрадзе. Немалая частка беларусаў была скрадзеная на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Яны працавалі на буйных фабрыках і ў маленькіх фермерскіх гаспадарках Нямеччыны. Больш за 2 млн. жыхароў Беларусі былі знішчаны гітлераўцамі. Нажаль, нават на сённяшні дзень лічба людскіх страт не дакладная.

На экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены 80 архіўных дакументаў і фатаграфій з фондаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы»: пратаколы допытаў грамадзян па ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, акты расследавання злачынстваў камісіямі па садзейнічанні ЧДК, спісы выкрадзеных у Германію грамадзян, расстраляных. (лісты, фатаграфіі), сагнаных у Германію на прымусовыя працы і інш., а таксама экспанаты музея гісторыі і культуры горада Оршы. Гэты праект працягне сваю працу па 5 ліпеня 2023 года.

Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай рэгіёна.