У Віцебску стартавала рэспубліканская акцыя "Беларусь адзіная". Праходзіць яна напярэдадні Дня народнага адзінства і сёлета прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
Ініцыятыву падтрымаць рэспубліканскую акцыю актыўна праяўляюць супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам, а таксама прадстаўнікі структурных падраздзяленняў.
Так, сёння Сяргей Пятровіч у складзе з намеснікам - начальнікам упраўлення прымусовага выканання Мікітам Разяпавым, работнікамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, упраўлення прымусовага выканання, ВПІ горада Віцебска і Віцебскага раёна, Віцебскага філіяла РУП па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» наведалі дзяржаўны убачыць, як карпатліва і скрупулёзна супрацоўнікі ўстановы вывучаюць гістарычнае багацце пакаленняў і берагуць дакументальную спадчыну.
Гасцей гасцінна сустрэла намеснік дырэктара аблаархіва Віцебшчыны Таццяна Буевіч. Яна расказала аб тым, што наведвальнікаў чакае насычаная праграма. У пацвярджэнне яе слоў спачатку прадстаўнікі юстыцыі наведалі архіўнае сховішча з мабільнымі стэлажамі. Затым ім падрабязна распавялі як вядзецца аблічбоўка дакументаў.
Таксама ў рамках сустрэчы гасцям расказалі пра гісторыю стварэння архіва Віцебшчыны, яго станаўленне. Не змагла абысці бокам намеснік дырэктара аблаархіву тэму Дня народнага адзінства. Паглыбіўшыся ў гісторыю Беларусі Таццяна Буевіч адзначыла, што суверэнітэт беларусам даўся няпроста. 17 верасня 1939 года назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі як дзень, калі ўз'яднаўся беларускі народ, падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Гэта дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці. Дзень народнага адзінства служыць яшчэ адным напамінам аб непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці, выхоўвае пачуццё датычнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна.
Напрыканцы сустрэчы наведвальнікі пазнаёміліся са змястоўнымі выставамі: тэрытарыяльная геральдыка Віцебскай вобласці і "Франтавы альбом" (Вялікая Айчынная вайна праз аб'ектыў фотаапарата).