4 мая 2023 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены шэраг мерапрыемстваў у рамках акцыі "Архівы - школе", прымеркаваных да 78-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Для студэнтаў 2-га курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ ім. П.М. Машэрава праведзена лекцыя на тэму "Крыніцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці". Для навучэнцаў 10 класа ліцэя ВДУ ім. П.М. Машэрава праведзены адкрыты ўрок на тэму "Дакументальная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне" і аглядная экскурсія па архіве.
Напярэдадні Дня Перамогі ўвазе студэнтаў і навучэнцаў былі прадстаўлены таксама выставачныя праекты Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.