+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

12 красавіка 2023
Урачыстая цырымонія рэгістрацыі нованароджанага прайшла ў аддзеле загс адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
2 красавіка 2023 года ў інтэрнацыянальнай сям'і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Аляксея Фёдарава і грамадзянкі Рэспублікі Уганда Мерсі Грэйс Акула адбылася радасная падзея — нараджэнне дачкі Мірыі-Веры.

Галоўны спецыяліст аддзела загс Марына Дзергачова павіншавала бацькоў з важнай сямейнай падзеяй і ўручыла ім пасведчанне аб нараджэнні з пажаданнямі здароўя, поспехаў і радасці.
Мама і тата не стрымлівалі эмоцый ад важнага для іх дня. Муж і жонка ўпэўненыя, што з улікам палітыкі, якая вядзецца ў нашай дзяржаве ў адносінах да дзяцей, да моладзі, у іх дзяўчынкі павінна быць шчаслівая будучыня і шмат магчымасцяў для самарэалізацыі. А памагаць ёй у гэтым будуць і самі бацькі.

Варта адзначыць, што крыху больш за год таму Аляксей і Мерсі Грэйс у гэтым жа загсе зарэгістравалі свой шлюб.