Сёння на базе аблвыканкама прайшоў навучальны семінар для работнікаў юрыдычных службаў райгарвыканкамаў, а таксама адміністрацый раёнаў г. Віцебска.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама галоўнага ўпраўлення юстыцыі.
Удзел у семінары прынялі кіраўнік спраў аблвыканкама Юрый Пернач, прадстаўнікі Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі, упраўлення землеўпарадкавання, камітэта дзяржаўнай маёмасці.
Аб прававым рэгуляванні мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур праінфармавала галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Ганна Свістунова.
З інфармацыяй аб некаторых пытаннях прымянення Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2022 г. №227-3 "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" выступіла начальнік аддзела прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама Галіна Жулега.
Завяршыўся семінар падвядзеннем вынікаў за круглым сталом.