Работнікі ВПІ Ушацкага раёна сумесна з прадстаўнікамі натарыята прынялі ўдзел у абласной патрыятычнай акцыі "Прарыў Перамогі".
Напярэдадні 9 Мая мемарыяльны комплекс збірае тысячы неабыякавых грамадзян, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства праходзіць восьмы раз на Ушацкай зямлі і вяртае нас да падзей мая 1944 года, калі партызаны Полацка-Лепельскай зоны прарвалі варожую блакаду.
Па традыцыі ўдзельнікі ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.