+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

5 мая 2023
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці бяруць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
5 мая 2023 г. напярэдадні Дня Перамогі ў г. Віцебску праходзяць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Адны з іх адбыліся на вайсковых могілках на вуліцы Цітова і каля стэлы, усталяванай на месцы лагера смерці «5-ы Полк», дзе пахаваныя дзясяткі тысяч грамадзян, па-зверску закатаваных і расстраляных фашыстамі.
Жыхары горада хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў і мірных жыхароў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

Мы ўдзячны нашым ветэранам, людзям, якія цаной уласнага жыцця вызвалілі планету ад фашызму, далі магчымасць нам сёння жыць пад мірным небам, працаваць, развівацца.