Навучальны семінар па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану праведзены аддзелам загса Глыбоцкага райвыканкама.
Да органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану Глыбоцкага раёна, адносіцца не толькі аддзел загса райвыканкама, але і 13 сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Сельвыканкамы праводзяць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, устанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, рэгістрацыю смерці.
Удзел у семінары прынялі кіраўнікі спраў сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна.
Усе ўдзельнікі падзяліліся досведам працы па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне сямейных каштоўнасцяў і народных традыцый.