Спецыялісты ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы" наведалі Цэнтр бяспекі МНС, размешчаны ў г. Барань Аршанскага раёна.
Архівісты пабывалі ў пакоях “Правілы паводзін пры НС”, “Выклік 101”, “Прычыны пажараў. Правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння», «Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі. ЗЛЖ», квэст-пакой «Правілы паводзін на вадаёмах, у лесе і на балоце. Правілы паводзін падчас навальніцы», калідоры «Правілы бяспекі на вуліцы», а таксама ў лабірынце, дзе адпрацавалі дзеянні па эвакуацыі з задымленага памяшкання.
Час праляцеў незаўважна, а галоўнае з карысцю: працаўнікі архіва панеслі з сабой веды, якія змогуць ім спатрэбіцца пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.