Да святкавання Вялікага Дня Перамогі далучыліся судовыя выканаўцы Віцебшчыны.
Мерапрыемствы праходзілі яскрава і насычана. Адны прынялі ўдзел у раённых і гарадскіх мітынгах і ўскладанні кветак да мемарыялаў, іншыя здзейснілі экскурсіі па месцах баявой славы, у мемарыяльныя комплексы краіны, асабіста павіншавалі ветэранаў.
Такім чынам, судовыя выканаўцы выказалі даніну памяці, глыбокай пашаны і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.