28 сакавіка 2023 года супрацоўнікі ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку" прынялі ўдзел у пасяджэнні Савета Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў. У рамках мерапрыемства былі ўручаны прафсаюзныя ўзнагароды.
Удзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанні абароны правоў працоўных, аховы працы, аздараўлення, падвялі вынікі 2022 года і паставілі задачы на бягучы год.
На прафсаюзным форуме прайшла цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў агляду-конкурсу на найлепшую першасную прафсаюзную арганізацыю 2022 года. Трэцяе месца прысуджана першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку" (старшыня Марына Міхайлаўна Дзічкевіч).