28 сакавіка бягучага года пры наведванні службы "адно акно" Расонскага раённага выканаўчага камітэта быў выкарыстаны фармат "таемны наведвальнік", які не выявіў недахопаў і паказаў кампетэнтнасць супрацоўніка службы.
Варта адзначыць, што Валянціна Таяновіч, галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, які непасрэдна вядзе прыём грамадзян у службе "адно акно", паспяхова спраўляецца з прыёмам "таемнага наведвальніка" не першы раз. Пры правядзенні аналагічных маніторынгаў у 2022 годзе, служба "адно акно" Расонскага райвыканкама была адной з нямногіх, якія аказалі якасную кансультатыўную дапамогу.
Таксама ў ходзе наведвання галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Ганна Свістунова абмеркавала перспектывы развіцця службы "адно акно" з кіраўніком спраў - начальнікам упраўлення справамі Расонскага райвыканкама. рамонце службы. Пры правядзенні рамонту рэкамендавана арганізаваць дзіцячы куток і абсталяваць працоўнае месца з персанальным камп'ютарам для грамадзян.