Абласны семінар на тэму ўдасканалення форм работы па ўзаемадзеянні грамадскіх аб'яднанняў сёння прайшоў на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яго арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі і галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
У ліку тых, хто прыняў удзел у мерапрыемстве, — начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Святлана Жойдзь, рэферэнт аддзела Кацярына Лапатнёва, загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіва фонду ўстановы «Дзяржаўны арх.
Ва ўступных словах намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Хрол звярнуў увагу на ролю грамадскіх аб'яднанняў у патрыятычным выхаванні насельніцтва.
Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка праінфармавала аб выкананні Комплекса мер па прыцягненню замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Рэспубліку Беларусь на 2021-2023 гады.
Святлана Жойдзь падрабязна і наглядна расказала пра новаўвядзенні ў заканадаўстве, якія тычацца дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў.
З інфармацыяй аб парадку вядзення справаводства ў грамадскіх арганізацыях выступіла Вольга Гаўрыльчык.
Сустрэча прайшла насычана і плённа. Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў прэзентавалі сваю дзейнасць, дзяліліся досведам працы, задавалі пытанні дакладчыкам і атрымлівалі на іх кампетэнтныя адказы.
З фонду Культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча