Сёння на базе ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ў фармаце відэаканферэнцсувязі адбылася нарада па вывучэнні Закона аб амністыі і яе прымяненні органамі прымусовага выканання ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржорганамі.
Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі тэрытарыяльных ВПІ, кіруючы склад упраўлення на чале з начальнікам Мікітам Разяповым, а таксама начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання пракуратуры Віцебскай вобласці Васіль Пашкоўскі.
Таксама ў рамках нарады Васіль Іванавіч расказаў аб расследаванні рэзананснай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.