Сёння жыхары Лёзненскага раёна святкуюць 79-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З гэтай нагоды ў Лёзна прайшлі шматлікія мерапрыемствы.
У рамках гадавіны на мемарыяльным комплексе Адаменская горка адбылося ўрачыстае перапахаванне 190 астанкаў савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Лёзненскага раёна. На жалобнай цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі абласной і мясцовай уладаў, вайсковай часці, грамадскіх арганізацый, пошукавых атрадаў, жыхары Лёзненшчыны, сваякі загінуўшых, госці з Расіі, а таксама калектыў работнікаў аддзела прымусовага выканання Лёзненскага раёна: судовы выканаўца Юлія Рабяца, рэферэнта кіроўца Аляксандр Казакоў. Супрацоўнікі ВПІ ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяла.