14 кастрычніка 2022 года пройдзе рэспубліканская акцыя па бясплатным прававым кансультаванні шматдзетных бацькоў і бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прымеркаваная да Дня маці.
Спецыялісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама правядуць акцыю ў фармаце "прамой лініі" з 10.00 да 12.00 гадзін.
Па пытаннях работы органаў прымусовага выканання звяртацца па тэлефоне 8 (0212) 61-40-10;
рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, работы архіваў: 8(0212) 67-97-78,
работы органаў загса, натарыята, адвакатуры, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах: 8 (0212) 67-56-70;
Іншыя пытанні, якія датычацца кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі можна адрасаваць па тэлефоне 8 (0212) 61-65-16.