Адвакаты Віцебскай абласной калегіі адвакатаў далучыліся да рэспубліканскай акцыі "АДНАВІМ ЛЯСЫ РАЗАМ".
Акцыя праходзіць з 8 да 22 кастрычніка.
Адвакаты сумесна з прадстаўнікамі лясгаса і іншымі валанцёрамі высадзілі елкі і хвоі на плошчы 4 гектары.
Работнікі лясгаса паказалі, як трэба высаджваць маладыя дрэўцы, расказалі аб умовах вырошчвання гэтых раслін. Пасля праведзенай працы была арганізавана палявая кухня: падчас перакусу адвакаты падзяліліся ўражаннямі аб праведзенай працы.
Віцебская абласная калегія адвакатаў