19 кастрычніка ў 2022 г. для прадстаўнікоў органаў прымусовага выканання, натарыяту, загсаў і адвакатуры Віцебскай вобласці адбыўся навучальны семінар у рэжыме відэаканферэнцыі.
На семінары разгледжаны пытанні, звязаныя з унясеннем змяненняў у нарматыўныя прававыя акты Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць сферу архіўнай справы і справаводства. Яны прыведзены ў адпаведнасць з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2022 г. № 163-З "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь". Закон уступае ў сілу 27 кастрычніка 2022 г.
Перад удзельнікамі семінара выступілі дырэктар установы "Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці" Таццяна Свістунова і загадчык аддзела фарміравання НАФ дзяржархіва Вольга Гаўрыльчык.