Галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама сумесна з ДУА "Ліцэй г. Наваполацка" былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на прафесійную арыентацыю навучэнцаў правазнаўчага профілю і прыцягненне кадраў у органы юстыцыі.
У рамках сустрэчы навучэнцаў азнаёмілі са структурай галоўнага ўпраўлення юстыцыі, яго функцыямі і асноўнымі напрамкамі дзейнасці, расказалі дапытлівым юнакам і дзяўчатам аб прафесіі судовага выканаўцы, аб мэтах і задачах, пастаўленых перад прымусовым выкананнем Беларусі, патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да кандыдатаў на гэту пасаду.
Акрамя таго, для ліцэістаў нечаканай стала форма правядзення прафарыентацыйнай працы - адбылася дзелавая гульня, падчас якой былі змадэляваныя розныя сітуацыі, а самі навучэнцы змаглі прымерыць на сябе ролі судовага выканаўцы, даўжніка або спагнанніка.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргея Канапелькі, праца па прафарыентацыі з навучэнцамі профільных класаў будзе працягнутая. Дадзенаму супрацоўніцтву надаецца пільная ўвага. З установамі адукацыі Віцебскай вобласці заключаюцца дагаворы і праводзіцца мэтанакіраваная работа, якая ў комплексе ўплывае на выбар той адзінай прафесіі, якая, па-першае, будзе прыносіць задавальненне, а, па-другое, будзе актуальнай і запатрабаванай.
"Менавіта таму сустрэчы з навучэнцамі профільных класаў сталі добрай традыцыяй для работнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і іншых прадстаўнікоў юрыдычных прафесій Віцебшчыны", - сказаў Сяргей Канапелька.
На думку ліцэістаў, сустрэча атрымалася жывой, пазнавальнай і нязмушанай. Найбольш актыўным навучэнцам былі ўручаны памятныя падарункі з сімволікай органаў прымусовага выканання.
Фота Алены Емяльянавай, фотакарэспандэнта газеты «Наваполацк сёння»