+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

20 кастрычніка 2022
Сёння ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прайшоў адзіны дзень інфармавання. Удзел у ім прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргей Канапелька, кіруючы склад органаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці, Віцебскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне", а таксама начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.
У парадак дня былі ўключаны пытанні ўзаемадзеяння органаў прымусовага выканання і работнікаў міліцыі пры ажыццяўленні рэйдавых мерапрыемстваў па адрасах даўжнікоў, правільнай падачы справаздачных матэрыялаў і фотасправаздач.

Асаблівая ўвага ў час сустрэчы была ўдзелена тэме ваенна-палітычнага становішча як у краіне, так і за мяжой. Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі адзначыў, што падстаў для хваляванняў няма, галоўнае захоўваць эмацыйны спакой.
«У сённяшніх умовах сілавы блок краіны можа гарантаваць бяспеку нашых грамадзян і дзяржавы. Ніякай панікі быць не павінна. Так, Захад увесь час імкнуўся ўлезці ў справы іншых дзяржаў. А сёння Беларусь застаецца востравам стабільнасці ў Еўропе, і калектыўнаму Захаду гэта не дае спакою. Таму нядзіўна, што ў ход ідуць скрайнія метады. Аднак наша дзяржава заўсёды стаяла за вырашэнне праблем мірным шляхам перамоваў, без вайны, без разбурэнняў. Як бы ні спрабавалі ўздзейнічаць на беларускае грамадства, наша з вамі асноўная задача - працягваць спакойна працаваць і менш надаваць увагу на хлуслівую, дэструктыўную інфармацыю», - звярнуў увагу падчас сустрэчы з калектывам Сяргей Канапелька.