Сёння, 21 кастрычніка 2022 года пройдзе акцыя па бясплатным прававым кансультаванні шматдзетных бацькоў і бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прымеркаваная да Дня бацькі.
Спецыялісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама правядуць акцыю ў фармаце "прамой лініі" з 11.00 да 13.00 гадзін.
Па пытаннях работы органаў загса, натарыята, адвакатуры, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах прамую лінію правядзе намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг Таццяна Мікалаеўна Харушэўская па тэлефоне 87-012