Рэспубліканская акцыя па аднаўленні лесу працягваецца.
21 кастрычніка супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Аршанскага раёна і г. Оршы прынялі ўдзел у акцыі "Аднавім лясы разам!", якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
За некалькі гадзін у раёне в. Берасценава агульнымі сіламі сумесна з прадстаўнікамі Аршанскага лясніцтва высаджана каля дзвюх тысяч саджанцаў хвоі. З часам і пры належным доглядзе на гэтым месцы вырасце прыгожы хваёвы бор.
Да рэспубліканскай акцыі "АДНАВІМ ЛЯСЫ РАЗАМ!" далучыліся і работнікі ВПІ Сенненскага раёна на чале з начальнікам Таццянай Махровай. Яны займаліся азеляненнем парка 40-годдзя Перамогі ў райцэнтры.
Работнікі аддзела прымусовага выканання Талачынскага раёна на чале з начальнікам аддзела Вольгай Лукашковай сумесна з супрацоўнікамі Талачынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя займаліся перасадкай саджанцаў і падрыхтоўкай пасадачнага матэрыялу на базе гадавальніка Талачынскага лясгаса, тым самым, пасільна дапамагаючы лясоў.