Работнікі Полацкага міжраённага аддзела прымусовага выканання сустрэліся з навучэнцамі - будучымі правазнаўцамі УА "Полацкага аграрнага эканамічнага каледжа".
На сустрэчу з выпускнікамі 2022-2023 навучальнага года прыйшлі начальнік аддзела Кацярына Дарафеева і яе намеснік Жанна Казакова.
Кацярына Алегаўна адказала на пытанні навучэнскай моладзі і асвятліла ўмовы праходжання стажыроўкі і назначэння на пасаду судовага выканаўцы.
Жанна Васільеўна правяла лекцыю на тэму "Сістэма органаў прымусовага выканання".
Такія сустрэчы дапамагаюць студэнтам вызначыцца з будучай прафесіяй і забяспечваюць папулярызацыю дзейнасці органаў прымусовага выканання.