Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў узнагароджана намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Аксана Пашкевіч.
Заслужаную ўзнагароду ўручыла старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Няфёдава. Яна падзякавала Аксане Васільеўне за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у прафсаюзным руху і грамадскай рабоце, за асабісты ўклад у захаванні, памнажэнні і папулярызацыі дакументальна-гістарычнай спадчыны, а таксама пажадала ёй далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Да віншаванняў далучыліся начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргей Канапелька і шматлікія калегі А.У. Пашкевіч.